Падарожжа да вытокаў
24.05.202324 мая педагогі Цэнтра "Маяк" наведалі філіял Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь "Дом Ваньковічаў. Культура і мастацтва першай паловы ХIХ стагоддзя".
Сярод гістарычных артэфактаў дома-музея асаблівае месца заняла персанальная выстава карцін педагога дадатковай адукацыі, майстрыні Вольгі Налівайка ў тэхніцы "выцінанка".
Экспазіцыя "Папяровыя мары" аб’яднала шэраг творчых работ, сярод якіх матывы народных святаў, прыроды і кахання, слуцкія паясы, герб Мінска, выява Францыска Скарыны і іншае.
Прыяднацца да рукатворнага хараства можа кожны аматар творчасці. Выстава працуе да 29 чэрвеня.